Беларусь папрасіла Расію дазволіць Хрысціне Ільчанка выступаць за нашу зборную
Напярэдадні расійскія медыі паведамілі, што 22-гадовая біятланістка Хрысціна Ільчанка будзе выступаць за зборную Беларусі. Але дзяржаўны трэнер беларускай каманды Юры Альберс кажа, што пра пераход казаць пакуль заўчасна.
“Хрысціна Ільчанка выказала жаданне выступаць за нашу каманду. Ўзровень яе падрыхтоўкі дастатковы, каб прыняць яе ў беларускую зборную. Беларуская федэрацыя біятлона накіравала ліст у Саюз біятланістаў Расіі з просьбай дазволіць Ільчанка выступаць за нашу краіну. Адказ з СБР пакуль не прыйшоў. Пытанне аб пераходзе біятланісткі застаецца адкрытым”, — цытуе словы трэнера pressball.by.
Хрысціна Ільчанка нарадзілася 17 ліпеня 1993 года ў горадзе Лабытнангі Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі. Выступала за зборную Цюменскай вобласці. Стала двухразовай чэмпіёнкай свету па летнім біятлоне ў 2014 годзе (спрынт, пераслед).
Фота: з сацыяльных сетак