Беларусь паставіла ў Расію 409 мільёнаў яек
Яйкі, ілюстрацыйнае фота
Ад пачатку 2024 года Беларусь паставіла ў Расію 409 мільёнаў яек, паведамляе Расельгаснагляд. Гэта ў 2,1 разу больш, чым летась.
Месяц таму паведамлялася, што з Беларусі ў РФ паставілі 332,6 мільёна яек.
За ўвесь 2023 год наша краіна адправіла ўсходнім суседзям 189,1 мільёна яек.
Беларусь застаецца асноўным пастаўшчыком яек у Расію.
Праблемы з гэтай прадукцыяй узніклі ў Расіі ўвосень 2023 года. Кошты на яйкі выраслі на 30%. Для стабілізацыі сітуацыі расійскія ўлады дазволілі экспарт яек з Турцыі. Сёлета ў Расію з Турцыі завезлі 40,8 мільёна яек, а з Азербайджана — 48 мільёнаў штук.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.