Беларус патлумачыў супрацу з разведкай РФ тым, што не знайшоў у Польшчы працу

Шпіёны збіралі інфармацыю аб аб'ектах крытычнай інфраструктуры / pixabay.com

Шпіёны збіралі інфармацыю аб аб'ектах крытычнай інфраструктуры / pixabay.com

У Любліне судзяць двух ўдзельнікаў расійскай шпіёнскай сеткі ў Польшчы — беларуса і ўкраінца. У канцы 2023-га, калі судзілі ўсю групу, яны адклікалі згоду на добраахвотнае адбыванне пакарання, таму іх вылучылі ў асобную справу. Яе разглядае акруговы суд Любліна.

Як паведамляе radio.lublin.pl, 30-гадовы беларус Уладзіслаў П. і 23-гадовы ўкраінец Максім Л. удзельнічалі ў арганізаванай злачыннай групе і шпіянажы на карысць Расіі. Удзельнікі групы за грошы ўстанаўлівалі відэакамеры каля чыгуначных шляхоў, па якіх перавозілася ваенная і гуманітарная дапамога Украіне, назіралі за аэрапортамі і марскімі партамі, збіралі інфармацыю аб аб'ектах крытычнай інфраструктуры.

Беларус часткова прызнаў сваю віну і намагаўся зменшыць свой удзел у дзейнасці шпіёнскай групы. Сваю супрацу з разведкай РФ патлумачыў тым, што не знайшоў у Польшчы працу.

Суд працягнецца 19 чэрвеня.

Летась Уладзіслаў П. папярэдне быў асуджаны на 3,5 года турмы і 2,5 тысячы долараў штрафу. 39-гадовы беларус Міхаіл А. атрымаў 2 гады турмы і 2,5 тысячы долараў штрафу, 19-гадовая беларуска Марыя М. — 1 год і 1 месяц турмы і 1250 долараў штрафу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі