Беларусь павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 лістапада павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведную пастанову прыняў Савет міністраў (№ 877 ад 26 кастрычніка 2016-га).

Як паведамляе БЕЛТА, з сённяшняга дня стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе складаць 92,7 долара ЗША за тону замест ранейшых $91,9. Пошліна на прамагонны бензін будзе складаць 65,8 долара да 1 тону (раней — 65,2 долара), на таварныя бензіны — 56,5 за тону (раней — 56 долараў).

У адносінах лёгкіх, сярэдніх дыстылятаў, дызельнага паліва, бензола, талуола ўстаноўленая пошліна ў памеры 37 долараў за 1 тону. Дагэтуль гэтая лічба складала 36,7 долара.

Мінулы раз экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты ў Беларусі змяняліся 1 кастрычніка. Яны тады таксама былі павышаныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі