Беларусь перадасць Украіне гуманітарную дапамогу на 80 тысяч долараў
Беларусь перадасць гуманітарную дапамогу Украіне. Адпаведнае рашэнне прынятае пастановай Саўміна №329 ад 28 красавіка 2018 года.
Агульная сума дапамогі складзе 160 544,11 рублёў. Вылучыць дапамогу даручана Міністэрству па надзвычайных сітуацыях, Міністэрству прамысловасці, Беларускаму дзяржаўнаму канцэрну харчовай прамысловасці "Белдзяржхарчпрам", Гродзенскаму і Віцебскаму аблвыканкамам.
У гэтую гуманітарную дапамогу ўвойдуць наступныя тавары: кансервы мясныя, алей рапсавы рафінаваны дэзадарыраваны, цукар белы крышталічны, дрожджы сушаныя хлебапякарныя актыўныя, крупы грачаныя, мука пшанічная, макаронныя вырабы, камплекты вучнёўскай мэблі, шафы для дакументаў і халадзільнікі.
Дастаўкай гуманітарнай дапамогі зоймуцца Міністэрству па надзвычайных сітуацыях пры дапамозе Міністэрства замежных спраў.