Беларусь плануе ў 2016 годзе атрымаць ад Расіі шэсць верталётаў Мі-8МТВ-5

Беларусь плануе атрымаць ад Расіі да канца 2016 года шэсць ваенна-транспартных верталётаў Мі-8МТВ-5. Пра гэта заявіў у інтэрв'ю РІА "Новости" намеснік міністра абароны па ўзбраенню, начальнік узбраення Узброеных сілаў нашай краіны генерал-маёр Ігар Лацянкоў.

Нагадаем, у чэрвені Мінабароны Беларусі падпісала кантракт з холдынгам "Верталёты Расіі" на пастаўку 12 Мі-8МТВ-5. Ужо вырашаныя фінансавыя пытанні. Першая партыя верталётаў для Беларусі вырабляецца на заводзе ў Казані, паведаміў Лацянкоў.

Адзначым, што верталёты Мі-8МТВ-5 могуць выконваць як баявыя задачы, так і транспартныя. Яны маюць сучаснае абсталяванне.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі