Беларусь плануе набыць тэрміналы ў портах Балтыкі
Калі будзе тавар, які можна будзе перапраўляць морам.
Беларусь разглядае пытанне аб набыцці тэрміналаў у портах Балтыкі для перавалкі азотных угнаенняў. Такі праект можа ажыццявіцца пасля ўвядзення новых магутнасцяў азотнага комплекса на “Гродна Азот”. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на намесніка старшыні канцэрну “Белнафтахім” Ігара Бабыра.
Прыкладны кошт комплекса — 1,2 мільярда долараў. Прадпрыемства пакуль разлічвае абысціся без пабочнага інвестара, аднак яго ўваходжанне магчымае на любым этапе будаўніцтва.
Магутнасць комплекса павінна скласці 875 тысяч тон аміяку за год, 1,2 мільёна тон карбаміду, а магутнасць асноўнай вадароднай устаноўкі складзе 200 мільёнаў кубаметраў.
Ілюстратыўнае фота з сайта dredgingtoday.com