Беларус распавёў, што ў Вялікабрытаніі стаў масонам (фота)

Беларус Серж Харытонаў у інтэрв'ю "Нашай ніве" распавёў, як у пачатку 2015 года яго прынялі ў масоны ў Вялікабрытаніі. Ён нарадзіўся ў Гродне ў 1989-м, чатыры гады таму скончыў факультэт міжнароднага і еўрапейскага права Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні. Жыве ў Вялікабрытаніі. З'яўляецца старшынёй Асацыяцыі выпускнікоў ЕГУ.

Харытонаў не хавае сваёй прыналежнасці да масонства. Рытуал пасвячэння ён не стаў апісваць, адзначыў толькі, што "пры жаданні яго апісанне можна лёгка знайсці ў спецыялізаванай літаратуры".

Паводле слоў беларуса, у масонстве ён "знайшоў вялікую колькасць сяброў" і проста цікавых людзей. Ён займаюся вывучэннем масонскай гісторыі і пошукам беларускіх масонскіх слядоў у Вялікабрытаніі. Дагэтуль, прызнаецца Серж Харытонаў, ён не сустракаў беларуса-масона. Кажа, што апошнім быў Браніслаў Тарашкевіч, аўтар першай граматыкі беларускай мовы і кіраўнік 100-тысячнай Беларускай сялянска-работніцкай Грамады, закатаваны савецкімі карнымі органамі. Ён нагадвае, што масонамі былі знакамітыя ўраджэнцы Беларусі Адам Міцкевіч, Тамаш Зан, Вацлаў Ластоўскі, браты Іван і Антон Луцкевічы.

Фота: nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі