Беларусь трапіла ў топ-30 па колькасці пацверджаных выпадкаў COVID-19

Беларусь трапіла ў топ-30 па колькасці пацверджаных выпадкаў COVID-19

Беларусь трапіла ў топ-30 па колькасці пацверджаных выпадкаў COVID-19. На раніцу 29 красавіка іх налічвалася 13 181. За суткі дадаліся 973 выпадкі заражэння каранавірусам.

Найбольш пацверджаных выпадкаў COVID-19 зафіксавана ў ЗША — больш за мільён. У Іспаніі — 236,8 тысячы, у Італіі — 201,5 тысячы. З нашых суседзяў у першыя тры дзясяткі краін свету трапіла Расія — 99,3 тысячы. Побач з Беларуссю ў спісе Японія — 13,7 тысячы, Катар — 12,5 тысячы. Польшча займае 32-е месца — 12,4 тысячы выпадкаў заражэння, Украіна з 9,8 тысячы — 36-е месца.

У свеце памерлі 218 456 чалавек, у якіх выявілі каранавірус. У Беларусі налічваецца ўжо 84 смерці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі