Беларусь “у цэлым задаволеная”, што набыла ў Кітаі ў 10 разоў больш, чым прадала

Беларусь “у цэлым задаволеная”, што набыла ў Кітаі ў 10 разоў больш, чым прадала

Міністр замежных справаў Уладзімір Макей назваў вельмі паказальным той факт, што за чвэрць стагоддзя дыпламатычных адносінаў двухбаковы тавараабарот Беларусі і Кітая вырас амаль у 100 разоў, а па выніках 11 месяцаў 2017 года тавараабарот склаў амаль $3 млрд.

"Таму мы задаволеныя ў цэлым станам нашых адносін з Кітаем, але, я думаю, гэта не падстава для таго, каб заспакойвацца. У нас ёсць яшчэ шмат кропак для прыкладання намаганняў, шмат сфер для росту", — сказаў Макей.

Беларусь “у цэлым задаволеная”, што набыла ў Кітаі ў 10 разоў больш, чым прадала
Уладзімір Макей. Фото: www.belaruspartisan.org

Давайце паглядзім, чым так задаволены міністр замежных справаў Беларусі. На сайце Белстата ёсць звесткі па гандлі з Кітаем за 10 месяцаў 2017 года. Кітайцы прадалі нам… у 10 разоў больш, чым мы ім — на $2,2 млрд супраць $272 млн.

Гандлёвае сальда Беларусі з Кітаем складае -$1,9 млрд.

Нам сапраўды ёсць чым ганарыцца?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі