Беларусь увайшла ў дзясятку найгоршых для працоўных краін
Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў (МКП) аднесла Беларусь да ліку краін, дзе адсутнічаюць гарантыі правоў працоўных. Яна трапіла ў дзясятку краін з найгоршымі паказнікамі Глабальнага індэксу па правах працоўных разам з Кітаем, Калумбіяй, Камбоджай, Гватэмалай, Індыяй, Іранам, Катарам, Турцыяй і ААЭ.
У рэйтынгу ацэньвалі 141 краіну па 97 міжнародна прызнаных крытэрыях.
Беларусь знаходзіцца ў групе краін з адсутнасцю гарантыяў правоў працоўных. Усяго ў гэтай групе 27 дзяржаў.
Эксперты Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў адзначаюць, што сітуацыя з правамі працоўных пагоршылася агулам ва ўсім свеце. Гэта звязана са звужэннем дэмакратычнай прасторы ў многіх краінах, а таксама адстойванне ўладамі інтарэсаў буйнога бізнесу насуперак правам працоўных.