Беларус вёз кантрабандай праз мяжу 500 манет стогадовай даўніны

Кантрабандныя манеты

Кантрабандныя манеты / Мытны камітэт

Беларус, які ехаў з Польшчы хацеў кантрабандай правезці праз мяжу каля 500 старадаўніх манет. Яго выявілі ў пункце пропуску "Брэст", паведамляе Мытны камітэт.

49-гадовы грамадзянін ехаў рэйсавым аўтобусам. Манеты ён вырашыў не дэклараваць, а схаваў у падлакотніку, сейфе, інструментальнай скрыні, за заводскай ашалёўкай столі, бакавых сценак і дзвярэй аўтобуса. Але мытнікі знайшлі іх з дапамогай інспекцыйна-надгляднага комплексу.

Паведамляецца, што былі выяўленыя манеты срэбраных, алюмініевых, медных, нікелевых сплаваў, розных наміналаў, гадоў выпуску і краін — Расійскай імперыі, Швецыі, Італіі, Нідэрландаў, Венгрыі, Аўстрыі ды іншых.

Экспертыза пацвердзіла, што манеты былі створаныя больш за 100 гадоў таму, таму лічацца культурнымі каштоўнасцямі. Агульны ацэначны кошт кантрабанды складае больш за 20 тысяч рублёў.

Беларус вёз кантрабандай праз мяжу 500 манет стогадовай даўніны
Кантрабандныя манеты / Мытны камітэт
Беларус вёз кантрабандай праз мяжу 500 манет стогадовай даўніны
Кантрабандныя манеты / Мытны камітэт
Беларус вёз кантрабандай праз мяжу 500 манет стогадовай даўніны
Кантрабандныя манеты / Мытны камітэт
Беларус вёз кантрабандай праз мяжу 500 манет стогадовай даўніны
Кантрабандныя манеты / Мытны камітэт
Беларус вёз кантрабандай праз мяжу 500 манет стогадовай даўніны
Кантрабандныя манеты / Мытны камітэт
Беларус вёз кантрабандай праз мяжу 500 манет стогадовай даўніны
Кантрабандныя манеты / Мытны камітэт

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі