Беларусь вырашыла "паступова далучацца" да міратворцаў ААН
Беларуская дэлегацыя ў Нью-Ёрку прымае ўдзел у сесіі спецыяльнага камітэта ААН па аперацыях па падтрыманні міру. Як паведамляе "Інтэрфакс", дэлегацыю ўзначальвае намеснік дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Станіслаў Зась. У сваім выступе кіраўнік беларускай дэлегацыі адзначыў, што наша краіна адгукнулася на просьбу Генеральнага сакратара ААН і прыняла рашэнне аб паступовым далучэнні да ўдзелу ў аперацыях ААН па падтрыманні міру.
Як раней распавядала Еўрарадыё, у беларускую міратворчую роту набіраюць вайскоўцаў праз аб’явы ў інтэрнэце. Салдатам абяцаюць добрыя заробкі, трэніроўкі на палігонах і скачкі з парашутам. Беларускую міратворчую роту стварылі ў 2007 годзе. Мяркуецца, што яна будзе выконваць аперацыі ў межах АДКБ (Арганізацыя дамовы аб калектыўнай бяспецы), базуецца рота ў Мінску ва Ўруччы ў складзе механізаванай брыгады.