Беларус, які хаваецца ў шведскай амбасадзе, запісаў відэа

Беларус, які хаваецца ў шведскай амбасадзе, запісаў відэа

На тэрыторыі шведскай амбасадзе хаваецца віцяблянін Уладзіслаў Кузнечык разам са сваім бацькам Віталём. Пра гэта хлопец распавёў у відэароліку, які апублікаваў "Белсат". 

Уладзіслаў кажа, што яны з бацькам удзельнічалі ў акцыі ў Віцебску 6 верасня. Там іх спрабавалі затрымаць, пырснулі ў вочы слезацечным газам, білі дубінкамі. Сын здолеў вызваліць бацьку. Баючыся затрымання, Кузнечыкі чатыры дні хаваліся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі