"Беларусь ёсьць ва ўсім, нават у такім востра крэатыўным выглядзе"
Слынная менская рэклямная група “Adliga” падрыхтавала й выпусьціла аўтарскі праект дызайнэрскіх саколак. Яшчэ да афіцыйнай прэзэнтацыі значная частка саколак была разабраная калекцыянэрамі. Асаблівымі гітамі сталі саколкі "Я люблю клясычны правапіс" і "Таварыства ўратаваньня У нескладовага". Вядома, што праект хутка прасачыўся ў інтэрнэт і выклікаў як станоўчую, так і негатыўную рэакцыю (як, напрыклад, саколка “Гладзь, бл...!”). З гэтай нагоды мы сустрэліся з Ветрам Мэханічным, адным з кіраўнікоў рэклямнай агенцыі “Adliga”, каб абмеркаваць падрабязнасьці праекту.
ЕРБ: Вецер, чаму вы раптам вырашылі зрабіць такі праект?
Вецер Мэханічны: Зрабіць нейкія аўтарскія ўвасабленьні дызайну ў тэкстылі мы зьбіраліся даўно. У кожнага былі свае ідэі, яны рэгулярна то з’яўляліся, то зьнікалі, але, у рэшце рэшт, мы сасьпелі й выпусьцілі сваю калекцыю тутэйшых якасных саколак.
ЕРБ: Ёсьць меркаваньне, што “Adliga” выкарыстала момант пераходу “Нашай Нівы” з тарашкевічы на наркамаўку, каб прапіярыць свае цішоткі пра “Клясічны правапіс”. Няўжо?
Вецер Мэханічны: Пустое гэта. Гэты дызайн тыражаваўся яшчэ год таму, але толькі цяпер ён быў увасоблены на тэкстылю. Больш за тое, упэўненасьць, жаданьне асобных людзей падтрымліваць і карыстацца клясічным правапісам існавала незалежна ад таго, чыталі яны “Нашу Ніву” ці не, незалежна ад таго, як яны паставіліся да апошняга ейнага эксперыменту.
ЕРБ: Некаторыя вашыя цішоткі абвінавацілі ў правакацыйнасьці, маўляў, што гэта за надпіс “Гладзь, бл...!”. Вось блогеры, напрыклад, хвалююцца, што такія саколкі будуць выклікаць у грамадзтва негатыўныя асацыяцыі з беларускамоўнымі людзьмі. Што скажаш на гэта?
Вецер Мэханічны: Я думаю, што мы можам быць натуральнымі. Мы ня можам выкарыстоўваць у нейкіх момантах свайго жыцьця расейскую мову, альбо разгульваць з “Fuck’амі” і лічыць гэта нармальным, таму што гэта амерыканізм і ён напісаны на незразумелай мове. Урэшце рэшт Беларусь ёсьць ва ўсім, нават у такім востра крэатыўным выглядзе.
ЕРБ: Ці шмат людзей цікавіцца вашымі цішоткамі?
Вецер Мэханічны: Праект у большай ступені калекцыйны і зроблены з большага дзеля таго, каб задаволіць свой творчы сьверб, таму саколкі робяцца на вельмі дарагім тэкстылю, гэта не аднаразовы матэрыял і малаверагодна, што мы будзем ушчэнт насычаць раздробны гандаль. Яны застануцца калекцыйнымі рэчамі для сваіх. Ведаешь, на Беларусі да гэтага моманту яшчэ ніхто не зрабіў уцямных крокаў, каб лакалізаваць такі дызайнерска-тэкстыльна-вопраткаўскі праект. Мясцовы дызайн на вопратцы. Мы прызвычаіліся хадзіць з іншамоўным дызайнам, але нічога тутэйшага яшчэ не было. Таму спажыўцоў на такі прадукт вельмі шмат, бо гэта першы падобны прадукт на беларускім рынку. Шмат хто хацеў бы “щеголять” у нечым сваім.
*Інтэрвію адмыслова напісана адпаведна клясічным правілам беларускай мовы.