Беларусь заплаціць $281 млн за расійскі газ да 20 кастрычніка

Беларусь заплаціць $281 млн за расійскі газ да 20 кастрычніка

Сума недаплаты беларускім бокам за пастаўлены расійскі газ складае 281 мільён долараў і будзе пералічаная да 20 кастрычніка. Пра гэта заявіў журналістам міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык 11 кастрычніка ў Мінску на адкрыцці Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму.

Кіраўнік ведамства адзначыў, што аплата за верасень будзе рабіцца з улікам прынятых рашэнняў ў рамках падпісанага на мінулым тыдні пратаколу з Расіяй. Паводле Патупчыка, сродкі на гэты плацёж зарэзерваваныя ў бюджэце.

Што да кошту на газ, то міністр заявіў, што да 1 ліпеня 2017 года ён будзе разлічвацца па формуле “ЯНАО плюс”. На сёння на мяжы Расіі і Беларусі ён складае 132 долара за тысячу кубаметраў.

Патупчык таксама адзначыў, што кошт будзе мяняцца ў адпаведнасці са змяненнем цаны ў Расійскай Федэрацыі і ў далейшым разлічвацца па вышэйназванай формуле. Што да пагаднення з Расіяй наконт паставак газу, то гаворка ідзе пра дакумент, які “носіць кампрамісны характар і ўзаемавыгадны для абодвух бакоў”, перадае БелаПАН.

 


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі