Беларусь зможа пастаўляць у Расію прадукцыю з імпартнай сыравіны

"Мы ўзялі на сябе абавязанні не дапускаць рээкспарту ў Расію тавараў, пастаўкі якіх туды забароненыя. Але гэта не распаўсюджваецца на беларускую прадукцыю, якая вырабленая на беларускіх прадпрыемствах з выкарыстаннем імпартнай сыравіны", — перадае interfax.by словы Румаса. 

Ён паведаміў, што 15 жніўня плануецца правесці пасяджэнне Савета ЕЭК. На ім абмяркуюць сітуацыю, якая склалася пасля таго, як Расія забараніла ўвоз харчавання з цэлага шэрагу краін. 

С. Румас дадаў, што Беларусь як чалец Мытнага саюза мае ўсе магчымасці для кантролю за недапушчэннем рээкспарту.  

Фота — povarenok.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі