Беларусь зноў адмовілася выдаць Кыргызстану яго былога прэм'ер-міністра

Беларусь зноў адмовілася выдаць Кыргызстану яго былога прэм'ер-міністра

Беларусь чарговы раз адмовілася экстрадаваць у Кыргызстан былога прэм'ер-міністра Даніяра Усенава. Пра гэта піша "Российская газета" са словаў генпракурора Кыргызстана Аткурбека Джамшытава.

Беларускі суд, як кажа генпракурор, вырашыў, што Усенава на радзіме пераследуюць з палітычных матываў.

У Кыргызстане Усенава завочна прысудзілі ў 2016 годзе да пажыццёвага пазбаўлення волі. Яго судзілі за падзеі 7 красавіка 2010 года, калі на цэнтральнай плошчы Бішкека загінулі некалькі дзесяткаў чалавек.

Кыргызстан ужо не першы раз звяртаецца з просьбай пра экстрадыцыю Усенава, але кожны раз атрымлівае адмову.

Паводл звестак кыргызскага боку, у Беларусі Усенаў знаходзіцца пад імем Данііла Урыцкага і ўзначальвае "Беларускую нацыянальную біятэхналагічную карпарацыю". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі