Беларуса затрымалі ў Польшчы па запыце з Мінска: што вядома пра інцыдэнт

Макар Малахоўскі / фота з сацсетак​
Макар Малахоўскі / фота з сацсетак​

Беларус Макар Малахоўскі быў затрыманы ў Польшчы па запыце беларускага боку.

Затрыманне адбылося ў кватэры, дзе жыў Малахоўскі, у горадзе Пясэчна (Мазавецкае ваяводства) 12 верасня. Мужчына прыехаў у Польшчу ў лістападзе 2020 года па гуманітарнай візе і хаваўся тут ад пераследу ў Беларусі.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў кіраўнік Беларускага дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк.

Як паведамляе Еўрарадыё, Малахоўскі знаходзіўся ў спісе вышуку Інтэрпола. Ён затрыманы на 48 гадзін, да яго цяпер накіроўваецца рускамоўны адвакат. У панядзелак Малахоўскага даставілі ў раённую пракуратуру Варшавы, якая займаецца яго справай.

Макар Малахоўскі — сын святара Андрэя Малахоўскага, клірыка Свята-Елісавецінскага манастыра ў Мінску. Па дадзеных СМІ, у Беларусі супраць Макарыя распачатая крымінальная справа па арт. 364 КК (гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі