“Беларусбанк” зафіксаваў болей за 30 выпадкаў махлярства са сваімі карткамі

“Беларусбанк” зафіксаваў болей за 30 выпадкаў махлярства са сваімі карткамі

“Беларусбанк” патлумачыў, з якой прычыны ўвёў ліміты на зняцце наяўных са сваіх картак за мяжой. Як паведаміла прэс-службе банка яго выканаўчы дырэктар Наталля Сакалова, за мінулы год па картках “Беларусбанка” зафіксавалі 34 махлярскія аперацыі на тэрыторыі ЗША. Таму былі ўведзеныя абмежаванні аплаты нават на АЗС гэтай краіны.

Як паведамлялася раней, банк увёў часовыя абмежаванні на зняцце наяўных з картак за мяжой. Зняцце грошай у банкаматах пры дапамозе картак, якія маюць чып і магнітную паласу, прыпыненае да кастрычніка 2017 года ў некаторых краінах далёкага замежжа, у тым ліку ў ЗША. Тэрмін пераносу фінансавай адказнасці вызначаны плацёжнымі сістэмамі Visa і MasterCard.

Спецыяліст патлумачыла, што на банкі Злучаных Штатаў не распаўсюджваюцца правілы міжнародных плацёжных сістэмаў датычна пераносу фінансавай адказнасці, калі банк не забяспечыў правядзенне аперацыі па плацёжнай картцы са счытваннем мікрапрацэсара (чыпа). Такая ж сістэма дзейнічае і ў іншых краінаў, на якія распаўсюджваюцца часовыя абмежаванні “Беларусбанка”. Сярод гэтых краін В’етнам, Тайланд, Кітай, Індыя.

З картах, якія маюць толькі магнітную паласу, часова забаранілі здымаць грошы ва ўсіх замежных краінах. Па дадзеных “Беларусбанка”, гэта вузкі карткавы сегмент: колькасць такіх картах у гэтай установе складае не болей за 0,3% ад агульнай колькасці міжнародных картак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі