Беларусбанк зменіць камісіі па аперацыях з карткамі

Беларусбанк зменіць камісіі па аперацыях з карткамі

Беларусбанк зменіць памер узнагароджанняў па аперацыях з выкарыстаннем картак фізічных асоб. Як паведамляе прэс-служба банка, новаўвядзенне пачне дзейнічаць з 1 жніўня. За зняцце наяўных у банкаматах іншых банкаў трэба будзе плаціць 2,5% ад сумы (цяпер — 2%). Пры гэтым яшчэ можа быць узнагароджанне іншых банкаў.

За прагляд балансу па картцы ў прыладах іншых банкаў-рэзідэнтаў будуць браць 1 рубель (цяпер — 0,5 рубля), 0,5 долара ці еўра (цяпер — 0,3 долара), 35 расійскіх рублёў (цяпер — 20 расійскіх рублёў), у прыладах банкаў-нерэзідэнтаў сумы наступныя: 1,50 рубля (цяпер — 1 рубель), 0,8 долара ці еўра (цяпер — 0,5 долара), 45 расійскіх рублёў (цяпер — 35 расійскіх рублёў).

За безнаяўны плацёж па рэквізітах, якія названыя трымальнікам карткі ў каналах дыстанцыйнага абслугоўвання банка, трэба будзе заплаціць 0,75 рубля за кожны плацёж (цяпер — 0,5 рубля).

Таксама Беларусбанкам зменены памеры ўзнагарод за абслугоўванне картак, блакіроўку міжнародных картак, выраб дублікатаў, перавыпуск у выпадку страты, за карыстанне паслугай SMS-абвесткі па рахунках, адкрытых у замежнай валюце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі