"Беларусьфільм" хоча зняць серыял пра 90-я
"Беларусьфільм", ілюстрацыйнае фота
На "Беларусьфільме" задумалі зняць серыял пра 1990-я гады. Ліст з адпаведнай прапановай намеснік дырэктара нацкінастудыі Павел Скалабан даслаў у праўладны Саюз пісьменнікаў.
Заяўкі (сінопсіс, сцэнар) чакаюць да канца траўня.
На сёння ў беларускім ігравым кіно перыяд 90-х практычна ніяк не асэнсаваны. Як нагадвае тг-канал "Свяшчэнны Белавуд", адзіны фільм, зняты пра тую эпоху, — драма "Хрусталь" Дар'і Жук. У Беларусі фільм паказвалі з цэнзурнымі праўкамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.