Беларуска-расійскія вучэнні дэсантнікаў пройдуць на палігоне “Брэсцкі”
Адпрацуюць сумесная дзеянні па пошуку, захопе і знішчэнні ўмоўнага праціўніка.
Беларускія і расійскія дэсантнікі пачынаюць вучэнні на палігоне “Брэсцкі”, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны. Вучэнні пройдуць 14-16 красавіка. Цягам гэтых мерапрыемстваў дэсантнікі адпрацуюць сумесныя дзеянні па пошуку, захопе і знішчэнні ўмоўнага праціўніка.
Паводле інфармацыі ведамства, вучэнні адбудуцца ва ўзаемадзеянні з авіяцыяй, практычным дэсантаваннем асабістага складу парашутным і пасадачным спосабам з верталётаў Мі-8.
Цягам вучэнняў вайскоўцы Беларусі і Расіі вызначаць “адзіныя погляды на методыку падрыхтоўкі і правядзення сумесных тактычных вучэнняў” і найбольш эфектыўныя і мэтазгодныя метады працы камандзіраў і штабоў, формы і спосабы дзеянняў пры выкананні задач па прызначэнні.
Нагадаем, што 7 красавіка беларускія дэсантнікі паўдзельнічалі ў дэсантаванні на льдзіну, якая дрэйфуе ў Арктыцы. Беларускія вайскоўцы, якія ўдзельнічалі ў аперацыі, прайшлі падрыхтоўку на базе 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі ў Пскове. На льдзіну высадзіліся 85 расіян, 13 беларусаў і 2 таджыкі. Дагэтуль беларускія вайскоўцы ў падобных аперацыях не ўдзельнічалі.
Ілюстратыўнае фота з сайта rus.delfi.ee