Беларусы Таццяна Клімовіч і Яўген Залаты — у паўфінале Алімпіяды

Таццяна Клімовіч

Таццяна Клімовіч / t.me/olympicteamby/

Беларуска Таццяна Клімовіч — у паўфінале Алімпіяды. Яна выступае ў акадэмічным веславанні ў адзіночнай лодцы на дыстанцыі 2000 метраў. 30 ліпеня Клімовіч у 2-м заездзе чвэрцьфіналу заняла трэцяе месца. Яе вынік — 7:34.30.

У 1/2 фіналу спаборніцтваў у акадэмічным веславанні выйшаў і беларус Яўген Залаты. У чацвёртым заездзе сярод мужчынскіх адзіночак на дыстанцыі 2000 метраў ён стаў першым з вынікам 6:49.27.

Паўфіналы прызначаны на 1 жніўня.

Беларусы Таццяна Клімовіч і Яўген Залаты — у паўфінале Алімпіяды
t.me/mst_gov_by/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі