Беларускае мастацтва вывезуць на кірмаш у Галандыю
8 верасня ў галандскім Утрэхце акрыецца трэцяя міжнародны кірмаш мастацтва “Open Art Fair 2010”. Ён будзе працаваць 5 дзён. У другі раз на кірмашы будзе прадстаўлены беларускі стэнд. Ён з'явіўся дзякуючы беларускай мастачцы Вікторыі Каваленчыкавай, выпускніцы Беларускай акадэміі мастацтваў.
Вікторыя мае ў Амстэрдаме ўласную галерэю Victoria Kovalenchikova Gallery, якая спецыялізуецца на сучасным беларускім мастацтве. Праз год пасля адкрыцця Вікторыя вырашыла прадстаўляць не толькі свае творы, але творы іншых сучасных беларускіх мастакоў. Таму сёлета на Open Art Fair 2010 акрамя Вікторыі свае творы пакажуць Вольга Гуськова, Віктар Мінко, Ксенія і Александр Шапо і іншыя.
Каваленчыкава: “Я вельмі актыўна прасоўваю ў Галандыі беларускае мастацтва, якое не было тут да гэтага прадстаўлена. Ім тут вельмі цікавяцца. Гэта вельмі добры прамоўшн. Чаму Беларусь не можа быць прадстаўлена ў Галандцыі, ЗША, Еўропе і г.д.? А калі мы сядзім адасоблена і радуемся ўзроўню нашых мастакоў, толькі ніхто пра гэта не ведае – гэта праблема”.
У мінулым годзе з беларускім стэндам азнаёміліся каля 16 тысяч наведвальнікаў кірмашу. Чакаецца, што ў гэтым годзе іх колькасць вырасце.