Беларускае медзведзяня адправілі на рэабілітацыю ў Румынію

Медзведзяня перад адпраўкай у рэабілітацыйны цэнтр / minpriroda.gov.by​
Медзведзяня перад адпраўкай у рэабілітацыйны цэнтр / minpriroda.gov.by​

Беларускае медзведзяня адправілі ў рэабілітацыйны цэнтр для мядзведзяў-сірот "Bear Again" у Румынію. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Медзведзяня знайшлі адно ў лесе, маці побач не было. Самастойна гэтыя звяры могуць жыць з двух гадоў, таму яго вырашылі адлавіць. Часова яго змясцілі ў Мінскі заапарк.

Паколькі мядзведзі ўнесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі і маюць ахоўны статус, "для нас вельмі важна, каб кожная асобіна была вернутая ў дзікае асяроддзе", адзначылі ў Мінпрыроды. У выніку спецыялісты знайшлі румынскі цэнтр для мядзведзяў-сірот і спонсара, які дапамог ажыццявіць перавозку медзведзяняці. З грашыма дапамагло брэсцкае прадпрыемства "Санта-Брэмар".

У выніку 17 лістапада беларускае медзведзяня шчасліва выпусцілі ў дзікае асяроддзе на тэрыторыі "Bear Again". Яго чакае рэабілітацыя. Мяркуецца, што праз два гады мядзведзя вернуць дадому, каб пусціць у дзікае асяроддзе на тэрыторыі ўжо аднаго з беларускіх запаведнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі