Беларускага цяжкаатлета дыскваліфікавалі на 4 гады за спробу падмены допінг-проб

Беларускага цяжкаатлета дыскваліфікавалі на 4 гады за спробу падмены допінг-проб

Міжнародная федэрацыя дыскваліфікавала беларускага цяжкаатлета, срэбранага прызёра чэмпіянату Еўропы 2014 года Станіслава Чадовіча (катэгорыя да 62 кг) на чатыры гады. Нагодай стала спроба падмяніць допінг-пробы.

Як піша "Прессбол" са спасылкай на AP, Чадовіч спрабаваў падмяніць пробы падчас пазаспаборніцкай допінг-праверкі перад адлётам на Гульні ў Рыа-2016.

У выніку Чадовіч, які знаходзіўся ў алімпійскім складзе зборнай Беларусі, так і не адправіўся ў Рыа на Гульні. Замест яго ў апошні момант на Алімпіяду адправіўся Аляксей Мжачык.

Тэрмін дыскваліфікацыі спартоўца адлічваецца ад 29 ліпеня 2016 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі