Беларускага курсанта ў Расіі асудзілі за распаўсюд парнаграфіі

20-гадовы беларус навучаўся ва Ульянаўскай вышэйшай авіяцыйнай вучэльні грамадзянскай авіяцыі.



Па звестках следства, як перадае сайт mosaica.ru, сёлета ў лютым-сакавіку курсант дзеля помсты размясціў на некалькіх акаўнтах сацыяльных сетак відэаролікі і фатаграфіі сваёй знаёмай без дазволу дзяўчыны, даступныя для прагляду ўсім карыстальнікам.



Маладога чалавека прызналі вінаватым у незаконным распаўсюдзе звестак з прыватнага жыцця і распаўсюдзе парнаграфіі ў інтэрнэце. Яго прысудзілі да ўмоўнага пазбаўлення волі на 2 гады са штрафам 15 тысяч расійскіх рублёў.



Фота — mosaica.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі