Беларускага штангіста злавілі на ўжыванні адразу чатырох відаў допінгу

Беларускага штангіста злавілі на ўжыванні адразу чатырох відаў допінгу

20-гадовы беларускі штангіст Станіслаў Ладорны трапіўся на ўжыванні адразу чатырох відаў допінгу. Гэта — экзагенныя ААС (метандыенон, S1.1A), анастразол (S.4.), мельдоній (S.4.), эндагенныя ААС (S1.1B). Ладорнага за выкарыстанне забароненых прэпаратаў дыскваліфікавалі на 4 гады (з 4 лістапада 2016-га да 3 лістапада 2020-га). Анулююцца вынікі спартсмена, паказаныя на спаборніцтвах у верасні-лістападзе мінулага года, інфармуе Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва Рэспублікі Беларусь.

Станіслаў Ладорны — выхаванец дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы № 1 Рэчыцкага раёна, майстар спорту. Выступаў у вагавой катэгорыі да 69 кг.

Беларускага штангіста злавілі на ўжыванні адразу чатырох відаў допінгу
Фота: dussh-rechitsa.schools.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі