"Беларуськалій" спыніў 2 руднікі, у верасні пачынае перамовы з Кітаем

Разам з тым "Беларуськалій" спадзяецца на стабілізацыю сітуацыі да канца верасня. Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс-Захад" заявіў намеснік гендырэктара прадпрыемства Анатоль Махлай. Ён паведаміў, што значная частка працаўнікоў пераведзеная на дзве траціны тарыфу, але нікога з работнікаў на прадпрыемстве не скарачалі.



Па словах намесніка гендырэктара, складскія запасы калійных угнаенняў на прадпрыемстве складаюць цяпер каля 300 тысяч тон. Пры гэтым за месяц прадпрыемства вырабляе каля 800 тысяч тон угнаенняў (у фізічнай вазе).



Махлай заявіў, што амаль 140 тысяч тон ужо закантрактавана на верасень. Аднак ён не змог удакладніць, у якія менавіта краіны будуць рабіцца пастаўкі і па якіх коштах.



Ён дадаў, што ў першыя дні верасня гендырэктар "Беларуськалія" вылятае на перамовы ў Кітай. У гэтыя ж дні туды адправіцца і кіраўніцтва Беларускай калійнай кампаніі.



Фота — soligorsk.me

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі