Беларуская апазіцыя прапануе Еўрапарламенту правесці слуханні пра зніклых

Беларуская апазіцыя прапануе Еўрапарламенту правесці слуханні па справе зніклых апанентаў улады. Маюцца на ўвазе палітыкі Віктар Ганчар і Юры Захаранка, бізнэсовец Анатоль Красоўскі і журналіст Зміцер Завадскі. Подпісы пад зваротам паставілі каля 40 вядомых палітыкаў і грамадскіх дзеячаў. У іх ліку Генадзь Бураўкін, Сяргей Законнікаў, Анатоль Вярцінскі, Уладзімір Колас, Яраслаў Раманчук, Сяргей Калякін, Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў, Рыгор Кастусёў і іншыя.

Як паведаміў агенцтву БелаПАН старшыня АГП Анатоль Лябедзька, сёння-заўтра прадстаўнік апазіцыі асабіста перадасць адпаведны зварот старшыні Еўрапарламента Ежы Бузэку і лідарам вядучых фракцый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі