Беларуская апазіцыя сустрэлася з прэм'ер-міністрам Канады
Працягваецца візіт дэлегацыі беларускай апазіцыі ў Канаду. У канадскім парламенце прайшлі гадзінныя слуханні. Апазіцыянеры пад прысягай падрабязна праінфармавалі дэпутатаў Канады пра сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі, паведамляе Радыё "Свабода". Беларуская дэлегацыя сустракалася таксама з міністрам міграцыі і міністрам знешняга гандлю. Таксама адбылася 15-хвілінная сустрэча з прэм'ер-міністрам Канады Стывэнам Харперам.
У Нацыянальным прэсавым цэнтры Канады адбылася прэс-канферэнцыя беларускай дэлегацыі, а таксама сустрэча з прадстаўнікамі бізнэс-колаў. На ёй абмяркоўваліся перспектывы правядзення інвестыцыйнага форуму ў Мінску.