Беларуская экспансія: чым цікавы фэст Minsk x Minga — стрым
Беларуская культурная экспансія не толькі працягваецца, але і пашыраецца. Так, з 9 да 11 верасня 2022 года ў Мюнхене ўпершыню адбудзецца фестываль сучаснай беларускай культуры Minsk x Minga. Які прадставіць жыхарам Баварыі “пратэставую беларускую культуру і свабодную Беларусь, што працягвае жыць нягледзячы на рэпрэсіі і аўтарытарны рэжым”.
Як узнікла ідэя фэсту і чаму месцам правядзення абраная Баварыя? Што цікавага падрыхтавалі арганізатары фэсту? Ці здольная не толькі выжыць, але і развівацца далей беларуская культура ў эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць каардынатаркі фестывалю сучаснай беларускай культуры Minsk x Minga Хрысціна Дарапей і Іна Валіцкая.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.