Беларуская кампанія пачне выпуск мабільных гульняў
Wargaming.net стварае новую студыю ў Сіэтле.
Як паведамляе сайт venturebeat.com, арыентавана яна будзе на распрацоўку мабільных гульняў.
Wargaming.net — кампанія, якая займаецца распрацоўкай і выданнем кампутарных гульняў. Самай вядомай гульнёй кампаніі з'яўляецца танкавы сімулятар World of Tanks. Цэнтры распрацовак Wargaming.net знаходзяцца ў Мінску, Кіеве і Санкт-Пецярбургу.
Некалькі дзён таму стала вядома, што кампанія за 40 мільёнаў еўра набыла 30% кіпрскага банка Hellenic.
Фота — Fotolia