Беларуская салідарнасць: у чым яна праяўляецца і ці існуе дагэтуль — эфір

Антось Жукаў і Вольга Дабравольская

Антось Жукаў і Вольга Дабравольская / Еўрарадыё

Чатыры гады працуе ў Варшаве Цэнтр беларускай салідарнасці — установа, якая за гэты час дапамагла тысячам беларусам справіцца з крызісам першых месяцаў эміграцыі. І гаворка не толькі пра юрыдычную кансультацыю, але і пра дапамогу ў вырашэнні іншых — як арганізацыйных, так і бюракратычных — пытанняў легалізацыі. А ёсць і такі момант, як праца з дзецьмі: творчыя гурткі і класы, моўныя курсы і дапамога псіхолага. Зробленае за ўсяго 4 гады не пералічыць, і ўсё — бясплатнае.

Як ствараўся ЦБС і хто стаяў за стварэннем гэтай арганізацыі, якія мэты стварэння? Што было зроблена за 4 гады і дзякуючы каму ці чаму гэта атрымалася? З якімі праблемамі давялося сутыкнуцца і ці ёсць далейшая патрэба ў беларускай салідарнасці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская і прэс-сакратар ЦБС Антось Жукаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі