Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ў рэйтынгу займае ўжо 14-е месца

Лідэр жаночай зборнай Беларусі па тэнісе Вікторыя Азаранка ўзнялася на 14-е месца ў сусветным рэйтынгу, дагэтуль яна была 15-й. Вольга Гаварцова захавала 48-ы радок, а Настасся Якімава стала 112-й (была 113-й).
У новым рэйтынгу тэнісістаў-прафесіяналаў беларус Максім Мірны апусціўся на 5 пазіцый і цяпер займае 380-е месца. Уладзімір Ваўчкоў узняўся на два радкі і цяпер 422-гі. Перад ім - беларус Уладзімір Ігнацік, які зрабіў два крокі наверх, паведамляе сайт esport.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі