Беларуская юнацкая зборная па хакеі перамагла палякаў

Беларускія хакеісты перамаглі 13 лістапада другі раз у міжнародным турніры юнацкіх зборных на Кубак прэзідэнцкага спартовага клуба, які праходзіць на арэне клуба “Юнацтва-Мінск”, паведамляе БЕЛТА. Следам за перамогай над камандай Славаччыны з лікам 2:1, беларусы разграмілі палякаў. Вынік апошняга матчу — 7:3. Гэтая перамога ўжо гарантуе нашай зборнай як мінімум другое месца на Кубке прэзідэнцкага спартклуба. Сёння ж беларусы сустрэнуцца з расіянамі і такім чынам пераможца турніру будзе вызначаны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі