Беларуская юніёрка выйграла золата чэмпіянату свету ў цяжкай атлетыцы (фота)
Спаборніцтвы стартавалі ў сталіцы Перу Ліме.
"Золата" юніёрскага чэмпіянату свету ў вагавай катэгорыі да 53 кілаграмаў выйграла прадстаўніца зборнай Беларусі Алена Чычкан. Яна набрала ў суме 199 кг: рывок — 87 кг, штуршок — 112 кг. Адзін кілаграм беларусцы прайграла прадстаўніца Кітаю.
"Прессбол" нагадвае, што Алена Чычкан — чэмпіёнка Еўропы сярод дарослых.
Фота — pressball.by