Беларуская журналістка папрасіла палітычнага прытулку ў Вялікабрытаніі

Беларуская журналістка Вольга Бірукова папрасіла палітычнага прытулку ў Вялікабрытаніі. Аднак ніякіх падрабязнасцяў і каментароў яна не паведаміла, інфармуе Радыё Свабода.
Вядома толькі, што Бірукова сцвярджае пра існаванне небяспекі яе жыццю ў Беларусі.

Вольга Бірукова была аўтарам недзяржаўнай газеты "Белорусы и рынок", пісала на тэму фінансаў, пра сусветную эканоміку. Таксама супрацоўнічала са здымачнымі групамі ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі