Беларускі бізнэсовец Хоцін прапануе Керымаву выкупіць долю ў "Уралкаліі"
Структуры Аляксея Хоціна ўжо ўступілі ў перамовы з бізнэсмэнам з Дагестана.
Па звестках агенцтва Bloomberg, Аляксей Хоцін прапануе Сулейману Керымаву выкупіць каля 33% акцый. Гэта не толькі тыя каштоўныя паперы, якія кантралюе фонд Suleiman Kerimov Foundation, але і акцыі двух партнёраў Керымава: Філарэта Гальчава і Анатоля Скурава.
Бізнэсмэны Юры і Аляксей Хоціны, бацька і сын, вядомыя як буйныя маскоўскія дэвелаперы. Forbes ў рэйтынгу "Каралі расійскай нерухомасці — 2013" адвёў Хоціным 6 месца, ацаніўшы іх леташні прыбытак ад здачы ў арэнду каля 1,8 мільёнаў квадратных метраў гандлёвых і офісных плошчаў у 400 мільёнаў долараў, пішуць "Ведомости".
Аднак, па словах крыніцы агенцтва ИТАР-ТАСС, прэтэндэнты на "Уралкалій" у цяперашні час толькі вядуць пошук фінансавання пад магчымую здзелку. "На дадзеным этапе грошай не хапае... Даволі шмат", — падкрэсліла крыніца.
Акрамя таго, інфармацыйнае агенцтва "Интерфакс" паведамляе, што з прапановай аб абмене долі ў "Уралкалій" на акцыі "РусАл" і грашовыя сродкі звярнулася да Керымава група "Анэксім" Міхаіла Прохарава.