Беларускі Чырвоны Крыж злавілі на хлусні

Супрацоўнікі БТЧК як засядалі ў выбарчых камісіях, так і засядаюць (ілюстрацыйнае фота)

Супрацоўнікі БТЧК як засядалі ў выбарчых камісіях, так і засядаюць (ілюстрацыйнае фота) / sb.by

Беларускі Чырвоны Крыж злавілі на хлусні. Яшчэ ў канцы 2020-га заяўлялася, што ён больш не будзе засядаць у выбарчых камісіях, бо гэта не супадае з асноўнымі прынцыпамі міжнароднага руху — нейтральнасцю і незалежнасцю. А ў выніку яго супрацоўнікі там знайшліся, піша "Бюро".

Выданне спасылаецца на афіцыйны адказ Беларускага Чырвонага Крыжа. У ім ідзе гаворка пра тое, што пасля ўваходжання ў сілу новага закона аб БТЧК у лістападзе 2020 года, арганізацыя не будзе браць удзелу ў выбарчых працэсах. Высветлілася, што рэдакцыя закона, якая дзейнічала з 2011-га, не ўтрымлівала абмежаванняў адносна ўдзелу таварыства ў выбарах. У яе новай рэдакцыі дадалі артыкул пра тое, што арганізацыя абавязаная кіравацца не толькі законамі РБ, але і статутамі Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. Тым самым яны не могуць удзельнічаць у выбарах на розных узроўнях.

І вось нядаўна знайшліся, як мінімум, у трох выбарчых акругах у спісах камісій супрацоўнікі БТЧК: Бабруйска-Першамайская выбарчая акруга № 79, Быхаўская выбарчая акруга № 81 і Крычаўская выбарчая акруга № 83. А дзейны генеральны сакратар таварыства, сумнавядомы Дзмітрый Шаўцоў зноў ідзе ў дэпутаты па адной з мінскіх акруг.

Раней Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа ўжо абвінавачвалі ў датычнасці да масавых фальсіфікацый. Напрыклад, на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі