Беларускі фільм "Лебядзіная песня Фёдара Озерава" трапіў на Берлінале-2025

Кадр з фільма "Лебядзіная песня Фёдара Озерава"

Кадр з фільма "Лебядзіная песня Фёдара Озерава" / Yuri Semashko

Дэбютны фільм Юрыя Сямашкі "Лебядзіная песня Фёдара Озерава" увайшоў у афіцыйную праграму сёлетняга Берлінскага міжнароднага кінафестывалю (Берлінале). Стужка прэзентуецца ў секцыі Berlinale Forum ад Літвы, пра што паведамляецца на афіцыйным сайце фестывалю.

Гісторыя фільма круціцца вакол музыкі, які на фоне чутак пра пачатак Трэцяй сусветнай вайны апантана шукае швэдар, спадзеючыся, што менавіта ён прынясе яму творчае натхненне.

Беларускі фільм "Лебядзіная песня Фёдара Озерава" трапіў на Берлінале-2025
Кадр са стужкі "Лебядзіная песня Фёдара Озерава" / Yuri Semashko

Праект быў створаны ў рамках Інкубатара мікрабюджэтнага кіно Belarusian Filmmakers Network у 2023 годзе і атрымаў падтрымку на конкурсе Work-in-Progress падчас кінафестывалю ў Котбусе восенню мінулага года.

Секцыя Berlinale Forum з'яўляецца важнай часткай фестывалю і прысвечаная эксперыментальнаму, авангарднаму і незалежнаму кінематографу. Форум вылучаецца тым, што прадстаўляе фільмы, якія выходзяць за межы традыцыйнага кінематографа, эксперыментуюць з формай і зместам, а таксама ўздымаюць актуальныя сацыяльныя і палітычныя пытанні.

Берлінале-2025 пройдзе з 13 да 23 лютага ў Берліне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі