Фільм пра беларускія пратэсты ўдзельнічае ў Берлінскім кінафестывалі

Фільм пра беларускія пратэсты ўдзельнічае ў Берлінскім кінафестывалі

У праграму Берлінскага міжнароднага кінафестывалю ўпершыню трапіла стужка беларускага рэжысёра Аляксея Палуяна. Фільм "Кураж" удзельнічае ў прэстыжнай секцыі Berlinale Spécial. Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку кінакрытык Ігар Сукманаў.

Сам Палуян напісаў, што гэта "фільм пра беларускі боль і змаганне беларускага народа за свабоду".

Аляксей Палуян таксама зняў кароткаметражны фільм "Возера радасці" па матывах аднайменнага рамана Віктара Марціновіча. Стужка прэтэндавала на амерыканскую прэмію "Оскар", але не трапіла ў лік намінантаў.

Фільм пра беларускія пратэсты ўдзельнічае ў Берлінскім кінафестывалі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі