Беларускі парашутыст разбіўся пад Разанню ў свой пяцісоты скачок
У разанскай лякарні 11 жніўня памёр парашутыст з Беларусі — маркетолаг Сяргей Безручонак, інфармуе rzn.info.
Трагедыя здарылася 26 ліпеня. Падчас свайго пяцісотага скачка з парашутам Безручонак заблытаўся ў стропах, хаця парашут яго раскрыўся. Сцэна палёту трапіла на відэа, якое здымаў сам аматар экстрэмальнага адпачынку.
Пры падзенні мужчына атрымаў цяжкую спалучаную траўму. Медыкі дыягнаставалі цяжкую чэрапна-мазгавую траўму, пераломы костак таза і ног.
Парашутыст упаў у кому. Яго даставілі ў рэанімацыю, і дактары больш за два тыдні змагаліся за яго жыццё, аднак выратаваць мужчыну не змаглі.