Беларускі пісьменнік атрымаў нямецкую літаратурную прэмію

Беларускі пісьменнік атрымаў нямецкую літаратурную прэмію

Пісьменнік Альгерд Бахарэвіч стаў лаўрэатам нямецкай прэміі Эрвіна Піскатара. Пра гэта літаратар паведаміў у Фэйсбуку.

Яго ўзнагародзілі за раманы "Сарока на шыбеніцы" і "Сабакі Еўропы", а таксама публіцыстыку.

"Вашыя раманы і эсэ нагадваюць нам, што аўтарытарызм і фашызм не проста з'явы мінулага, але і цяперашняга, яны тут — усяго за тысячу кіламетраў ад нас, у Мінску, у Беларусі, у Еўропе", — гаворыцца ў паведамленні арганізатараў.

Яны лічаць, што раман "Сабакі Еўропы", пастаўлены беларускім Свабодным тэатрам, паказвае псіхалагічныя і сацыяльныя глыбіні антыўтапічнай звышдзяржавы. А раман "Сарока на шыбеніцы“ паказвае чытачам, як хутка кожны чалавек можа страціць нявіннасць і зрабіцца дабраахвотным супрацоўнікам дзяржаўнай машыны тэрору.

Урачыстая цырымонія ўручэння пройдзе ў Мюнхене 31 жніўня.

Пасля вулічных пратэстаў лета-восені 2020-га года Бахарэвіч пераехаў у Аўстрыю, дзе атрымлівае літаратурную стыпендыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі