Беларускі прэм'ер прапанаваў расійскаму "пашырыць вузкія месцы"
Беларусь прапануе Расіі пашырыць вузкія месцы для вырашэння пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння. Пра гэта прэм'ер-міністр нашай краіны Андрэй Кабякоў заявіў на сустрэчы з расійскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым. Як перадае БЕЛТА, іх сустрэча ў вузкім складзе праходзіць у Гомелі напярэдадні пасяджэння Савета міністраў Саюзнай дзяржавы.
Кіраўнік беларускага ўраду заявіў, што інтэнсіўныя двухбаковыя кантакты даюць вынікі, у тым ліку ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. "Мы сёння сабраліся ў такім складзе да саюзнага Саўміна, каб пашырыць існуючыя вузкія месцы. Гэта дазволіць вырашыць ўзнікаючыя праблемы двухбаковага супрацоўніцтва і рухацца далей па тых напрамках, якія мы лічым важнымі", — сказаў Кабякоў.
На яго думку, бізнэс, органы дзяржкіравання і грамадзяне Беларусі і Расіі мусяць станоўча ацаніць сённяшнюю працу саюзнага Саўміна. У адказ Мядзведзеў прапанаваў абмяняцца думкамі па асноўных напрамках двухбаковага супрацоўніцтва.
Таксама кіраўнікі ўрадаў наведалі ў Гомелі Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека. Мядзведзеў акрэсліў дзейнасць гэтага цэнтра як вельмі добры прыклад узаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы.