Беларускі прэм'ер заявіў у Расіі, што перабояў з прадуктамі харчавання не будзе
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка 29 сакавіка выступіў на Беларускім харчовым форуме ў Санкт-Пецярбургу. "Я ўпэўнены, што нават у няпростай сітуацыі, якая цяпер складваецца, ніякіх перабояў у забеспячэнні харчаваннем ні ў Рэспублікі Беларусь, ні ў Расійскай Федэрацыі не прадбачыцца, — гаварыў ён у сваёй прамове. — Мы самадастатковыя ў гэтым плане дзяржавы".
Таксама Галоўчанка дадаў: "Мы ведаем, як рабіць для нашых людзей якасную, добрую ежу". І адзначыў узаемадзеянне ў гэтым РБ і РФ.
Беларускі прэм'ер згадаў "новыя выклікі", якія трэба пераадолець. Безумоўна, гаворка пра заходнія санкцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.