Беларускі рубель другі дзень запар умацоўваецца адносна ўсіх асноўных валют
17 ліпеня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША працягвае падаць — з 2,3995 да 2,3994 беларускага рубля. Паніжаецца і курс еўра — з 2,7366 да 2,7319 беларускага рубля. Расійская валюта таксама патаннела: за 100 расійскіх сёння даюць 3,3451 беларускага (у чацвер — 3,3677).
Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,34%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.