Беларускі спадарожнік “зарабіў” больш за $18 млн за сем гадоў

Беларускі спадарожнік “зарабіў” больш за $18 млн за сем гадоў

Беларускі спадарожнік “зарабіў” больш за $18 млн за сем гадоў. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара па навуковай працы УП “Геаінфармацыйныя сістэмы” Нацыянальнай акадэміі навук Барыс Чарнуха. З ліпеня 2012-га спадарожнікам зроблены здымкі каля 300 мільёнаў квадратных кіламетраў тэрыторый, інфармуе “Беларусь сегодня”.

Мяркуецца, што беларускі спадарожнік будзе працягваць працу на арбіце Зямлі да 2021 года, а магчыма і далей. Такія прагнозы робяцца пасля аналізу тэхнічнага стану. Плануецца, што другі спадарожнік запусцяць у космас у 2023 годзе. У выпадку, калі да таго часу, спадарожнік перастане працаваць, беларускі бок спадзяецца атрымліваць інфармацыю з расійскіх апаратаў, якія знаходзяцца побач.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі