Беларускі спецназ будуць трэніраваць у Чачні

У чачэнскім Гудэрмесе будуецца цэнтр падрыхтоўкі спецназа. Як інфармуе lenta.ru, там будуць трэніраваць байцоў спецпадраздзяленняў расійскай арміі і ўзброеных сіл іншых краін. Платную падрыхтоўку будуць праводзіць чачэнскія інструктары.

Прэзідэнт Чачні Рамзан Кадыраў заявіў, што на завяршэнне будаўніцтва спатрэбіцца не больш за год: "Як вы ведаеце, досведу ў нас хапае — вучыць будуць нашы інструктары, якія маюць за плячыма добрую практыку".

Вядуцца папярэднія перамовы пра падрыхтоўку беларускіх і казахстанскіх байцоў. Эксперты спадзяюцца, што цэнтр будзе запатрабаваны ва ўзброеных сіл краін арабскага свету і Лацінскай Амерыкі.

У комплексе ставяць унікальны тактычны гарадок, дзе плануецца адпрацоўваць навыкі па вызваленні закладнікаў з любых аб'ектаў. Таксама ў цэнтры будуць магчымасці па парашутнай, горнай, лясной, воднай падрыхтоўцы, рыхтуецца нават будаўніцтва аэрадынамічнай трубы.

Ілюстрацыйнае фота — Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі